14 лютага ў многіх краінах святкуецца Дзень усіх закаханых. У нас яго пачалі адзначаць толькі ў пачатку 90-х, калі замест каштоўнасцяў савецкага ладу прыйшлі у моду элементы заходняй культуры.

Адносіны да гэтай даты ў людзей розныя. Асабістыя думкі на гэты конт выказваюць святары.

Напрыклад пад час аднаго інтэрв’ю Ксёндз Андрэй Рылка, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску сказаў:

“Не сакрэт, што сучасны выгляд Дня св. Валянціна – гэта камерцыйны праект, які прыносіць добры прыбытак бізнесоўцам, а для звычайных абывацеляў – гэта нагода проста павесяліцца”.

У праваслаўнай традыцыі да дня закаханных бліжэй 8 ліпеня. Дзень Святых Пятра і Феўроніі якія з’яўляюцца апекунамі кахання і шлюбу на нябёсах.

Тыя, хто шануе беларускія народныя традыцыі і абрады, увогуле назавуць святам кахання Купалле. Тым не менш, 14 лютага закаханыя дасылаюць паштоўкі, робяць падарункі адзін аднаму, выказваюць свае рамантычныя пачуцці і бяруць шлюб.

Карэспандэнт сайту «Першы Рэгіён» прайшоў па галоўнай вуліцы Пінска і дзеліцца сваімі ўражаннямі наконт гэтай даты у сваім фотарэпартажы.

Зніжкі ў ювелірных крамах.

Прыкметы Дня закаханых у Пінску. ФОТА

Прыкметы Дня закаханых у Пінску. ФОТА

Рамантычнае меню і упрыгожванні у кавярнях.

Прыкметы Дня закаханых у Пінску. ФОТА

Прыкметы Дня закаханых у Пінску. ФОТА

Прыкметы Дня закаханых у Пінску. ФОТА

Вялікі выбар тэматычных падарункаў сувеніраў і паштовак у тым ліку на роднай мове.

Прыкметы Дня закаханых у Пінску. ФОТА

Прыкметы Дня закаханых у Пінску. ФОТА

Прыкметы Дня закаханых у Пінску. ФОТА

Прыкметы Дня закаханых у Пінску. ФОТА

Прыкметы Дня закаханых у Пінску. ФОТА

Прыкметы Дня закаханых у Пінску. ФОТА

 

Вверх