У адпаведнасці з праграмай, у гэтым годзе павінна пачацца фінансаванне рэканструкцыі маста на аўтамабільнай дарозе Р6 “Івацэвічы - Пінск – Столін”.

Усяго ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму, якая зацверджана указам Аляксандра Лукашэнкі, ўключаны 113 аб’ектаў.

На іх фінансаванне ў 2019 годзе прадугледжваецца накіраваць 511 мільёнаў рублёў.

 

У тым ліку 189 мільёнаў рублёў — за кошт дзяржаўных капітальных укладанняў, 80 мільёнаў рублёў — за кошт сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця, столькі ж — са сродкаў рэзервовага фонду прэзідэнта РБ.

Таксама на рэалізацыю праграмы запланавана выдаткаваць 95 мільёнаў рублёў са сродкаў рэспубліканскага дарожнага фонду і 46 мільёнаў рублёў — са сродкаў на захаванне і пашырэнне сельскагаспадарчых угоддзяў.

Як гаворыцца ў каментары да прэзідэнцкага указу, перш за ўсё фінансавыя сродкі будуць сканцэнтраваны на аб’ектах, якія ўводзяцца ў эксплуатацыю у 2019 годзе, і на пераходных аб’ектах з высокай ступенню будаўнічай гатоўнасці.

Акрамя аварыйнага маста праз раку Піна ў спісе пазначаны і такія аб’екты, як корпус хірургіі і транспланталогіі ў Мінску, інтэрнат Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на 1030 месцаў, абласны анкалагічнага дыспансера ў Гродне, арэндны дом для медыцынскіх работнікаў у вёсцы Андрэеўшчына Аршанскага раёна, 9 жылых дамоў для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот, пуцеправод-дублёр па уліцы Якубоўскага ў Магілёве.

Вверх