21 лютага ва ўсім свеце штогод адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень у культурных і навучальных установах праходзяць розныя мерапрыемствы на беларускай мове. Адна з такіх імпрэз прайшла у Лекцыйнай зале цэнтру культуры Пінскага раёна.

Тут адбыўся кінапаказ сусветнавядомай стужкі «Падынгтан» з дубляжом на беларускую мову.

Удзельнікамі свята роднай мовы сталі вучні пачатковых і старыйшых класаў Аснежыцкай сярэдняй школы. Перад праглядам была праведзена культурна-забаўляльная праграмма.

У Пінску паказалі сусветнавядомага "Падынгтана" па-беларуску

 

Гэта ужо не першая падобная акцыя, на якую запрасілі журналіста сайту «Першы Рэгіён».  У размове з арганізатарам Міхаілам Сярэдзічам мы даведаліся пра поспехі ў справе папулярызацыі беларускай мовы.

Міхаіл Сярэдзіч: «Некалькі тыдняў таму ў нашым горадзе адбыўся першы кінапаказ на роднай мове. Мы яго рабілі у кавярні, рэклама была мінімальная, адмыслова нікога не запрашалі, як вынік — гледачоў было не шмат. Пасля гэтага я вырашыў змяніць фармат правядзення кінапрагляду, звярнуўся са сваёй прапановай у гарадскі і раённы выканкамы. Ужо сення мая ініцыатыва мае нейкія вынікі.

Маю прапанову паказваць фільмы па-беларуску падтрымалі ва ўпраўленні адукацыі гарвыканкама. Маецца афіцыйны дазвол, і многія з дырэктароў школ нас запрашаюць ужо сёння. Кіраўніцтва раёну таксама адгукнулася на прапанову зрабіць імпрэзу.

Я лічу, што гэта вельмі добра, і гэта вялікі стымул, каб рабіць наступныя крокі на шляху распаўсюду беларускай мовы і беларускай культуры».

На гэты раз пачатак кінапрагляду  нагадваў  забаўляльную праграмму. Напачатку вучні даведаліся як называюцца па-беларуску сярэднявечная зброя і амуніцыя. А потым ім трэба было адкаваць на пытанні вядучага.

У Пінску паказалі сусветнавядомага "Падынгтана" па-беларуску

У Пінску паказалі сусветнавядомага "Падынгтана" па-беларуску

Перамагалі тыя, хто ведаў гісторыю роднага краю і пераклад мудрагелістых словаў і выразаў на беларускую мову. Абавязковая  ўмова — адказы хлопчыкаў і дзяўчынак залічваліся толькі на роднай мове.

Інтэлектуальна-забаўляльную частку праграммы падрыхтаваў  выкладчык абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці Аляксей Наздрын. Аляксей — сталы ўдзельнік розных гарадскіх мерапраемстваў і да гэтай імпрэзы далучыўся з вялікім задавальненнем.

Аляксей Надрын:

«Пэдынгтан — вельмі цікавы фільм. Ён падабаецца і дарослым і дзеткам. Я з шасцігадовым сынам гэтую кіналенту глядзеў у мінулым годзе ў кінатэатры. Ён застаўся ад яе пад вялікім уражаннем і да сёння прыгадвае яе змест. Зраумела, што там яна была па-руску, і калі такія кінапрагляды будуць праходзіць у навучальных установах горада я буду вельмі зацікаўлены калі яе беларускамоўны варыянт убачыць мой сын».

У Пінску паказалі сусветнавядомага "Падынгтана" па-беларуску

У Пінску паказалі сусветнавядомага "Падынгтана" па-беларуску

Не мае сэнсу распавядаць пра сюжэт і прыгоды героя фільма. Лента сусветнавядомая і многія яе бачылі. Аднак, напрыканцы хацелася б напісаць з якімі ўраджаннямі застаўся адзін з арганізатараў паказу Міахіл Сярэдіч:

«Я вельмі задаволены, што пасля кінапрагляду вучні казалі на роднай мове «дзякуй і да пабачэння».

У Пінску паказалі сусветнавядомага "Падынгтана" па-беларуску

Вверх