Сафія Канстанцінаўна Цібец — адна з самых знакамітых пінскіх рамесніц. Зараз яна на заслужаным адпачынку, а вось у 90-ыя гады яна пачынала адраджэнне такога віду промыслаў як народная лялька.
Свой творчы шлях яна пачала ў доме рамёстваў Пінскага раёну, які і сёння працуе у Аснежыцкім цэнтры культуры. На працягу многіх год Сафія Канстанцінаўна працавала там кіраўніком гурка «Беларусская лялька». За шмат гадоў сваёй працы народны майстар вырабіла каля 200 лялек.
Многія з іх можна ўбачыць на экспазіцыі дзіцячай бібліятэкі ім. Якуб Коласа.
«Калі вы завітаеце на выставу вы трапіце ў сапраўдны чароўных свет. Тут і калядныя персанажы і героі народных казак. Паненкі ў шыкоўных капялюшыках, каларытныя цыганкі і беларусы у нацыянальных строях», — расказала карэспандэнту сайта «Першы Рэгіён» аўтар выставы Сафія Цібец.
Кожны вобраз непаўторны, мае свае асаблівыя рысы, свой характар. Напрыклад калі паглядець на дзядзьку у брылі з густымі вусамі і крыху пафантазіраваць адразу на розум прыходзіць помнік Палешуку, размешчаны на вуліцы Леніна ў Пінску.
«Для вытворчасці сваіх лялек я выкарыстоўваю толькі натуральныя матэрыялы: лён, бавоўна, тэкстыль, — працягвае гутарку Сафія Цібец. — Кожная з іх мае сваю гісторыю, у кожнай з іх часцінка маёй душы. Пра гэта можна доўга расказваць, але лепш адзін раз бачыць».
Выстава этнаграфічнай калекцыі лялек Сафіі Тыбец працуе у Гарадской дзіцячай бібліятыцы па адрасу вул. Брэсцкая, 56. Тэлефон для даведак 32 -25 -41.