Спектакль “Біблія князя Радзівіла” прысвечаны Мікалаю Радзівілу Чорнаму, аднаму з самых вядомых гістарычных дзеячаў Беларусі XVI ст.

Прадстаўнік роду Радзівілаў  быў адным з галоўных лідараў руху Рэфармацыі, займаў найвышэйшую дзяржаўную пасаду канцлера Вялікага Княства Літоўскага. П’еса прысвечана складанаму выбару ў жыцці канцлера. У выніку, ён цвёрда вырашае ісці па шляху служэння Богу і Айчыне.

https://www.youtube.com/watch?v=PoqtJnwemkU

Спектакль падрыхтаваны творчым калектывам пад кіраўніцтвам лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі, актора і рэжысёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Паўла Харланчука-Южакова.

Аўтар сцэнара – кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці Інстытута гісторыі НАН Беларусі А. У. Унучак.

18 сакавіка на сцэне Палескага драмтэатру “Біблія князя Радзівіла”. Відэаанонс

Вверх