У наступныя выходныя пінчукоў і гасцей горада запрашаюць прыняць ўдзел у «Фэсце экскурсаводаў". Як паведаміў сайту "Першы Рэгіён" адзін з удзельнікаў мерапрыемства Сяргей Дзям'янаў падчас падарожжаў па горадзе мы даведаемся, па якой прычыне палешукі так ганарацца сваёй сталіцай.

Сяргей Дзям’янаў: «Па-першае, я з Пінска». Дасведчаныя людзі кажуць, што менавіта так пінчукі прадстаўляюцца пры знаёмстве. Пра гэта і не толькі, мы раскажам усім жадаючым хто прыйдзе да нас 13-14 красавіка і прыме ўдзел у фэсце экскурсаводаў у культурнай сталіцы Беларусі 2019 года».

У Пінску адбудзецца «Фэст экскурсаводаў»

Праграма экскурсій:

13 красавіка – экскурсія «Пінск – горад натхнення і талентаў». Яе прадстаўляе экскурсавод Таццяна Аркадзеўна Хвагіна, экскурсавод года-2018 па рэзультатах нацыянальнай турыстычнай прэміі «Пазнай Беларусь». Экскурсія знаёміць з гістарычнымі архітэктурнымі помнікамі і славутасцямі Старога горада, мастакамі, архітэктарамі, пісьменнікамі, паэтамі, музыкамі, для якіх Пінск служыў крыніцай натхнення, і адрасамі самых яскравых культурных падзей 2019 года. Збор – а 17.00 на плошчы Леніна каля Калегіюма (Музея Беларускага Палесся)

14 красавіка ў 15.00 Сяргей Дзям’янаў распавядзе пра «Пінск – горад дзевяці стагоддзяў». Збор — на плошчы Леніна

14 красавіка – экскурсія «Па алеях старога парка». Збор – ля ўвахода ў парк з боку 3 корпуса Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Вверх