Аказалася, што з Бельгіі ў Польшчу кіроўца з 900-кілаграмовым грузам ехаў без шматлікіх неабходных дакументаў. Напрыклад, ён не прад’явіў выпіску з Ліцэнзіі на ажыццяўленне міжнародных перавозак. Кампанія, відавочна, праігнаравала леташняе змяненне ў законах.
Акрамя таго, не было прадстаўлена Пасведчанне кіроўцы («чырвоная папера»). Гэта дакумент, неабходны для працаўладкавання грамадзян краін, якія не ўваходзяць у ЕС, на міжнародныя перавозкі. Кіроўца буса нават не меў уяўлення пра тое, як выглядае такі дакумент.
І гэта яшчэ не ўсё. Аказалася, што кіроўца не прайшоў медыцынскае і псіхалагічнае абследаванне. А значыць, наогул не павінен быў займацца гэтай працай.
Польская транспартная інспекцыя распачала адміністрацыйную справу. Папярэдні кошт штрафаў быў разлічаны ў памеры 8 500 злотых. Гэта каля 2 тысяч даляраў.
Як не трапіць у такую гісторыю?
Пра гэта мы спыталі жыхара Берасця Мікалая, які даўно займаецца перавозкамі на бусе ў Еўрасаюзе. Рэцэпт просты-цікавіцца законамі ў той сферы, у якой працуеш.
А ў дадзенай сітуацыі, кажа наш суразмоўца, паклапаціцца аб наяўнасці ўсіх дакументаў павінна была фірма.
Вы ўсё жыццё праездзілі на грузавіку па Беларусі. А тут прыехалі ў Польшчу. Натуральна, фірма павінна паклапаціцца аб усіх дакументах. У тым ліку і вам растлумачыць. А тут выглядае, што ўзялі недасведчанага чалавека і паслалі на трасу. Раз ужо ён паняцця не мае нават як выглядае»чырвоная папера.
Калісьці ў нас было два дні навучання. Тлумачылі, як запаўняць CMR-накладныя (таварна-транспартная накладная міжнароднай формы). Вучылі, як карыстацца навігацыяй. Выдавалі пакет дакументаў, у якім і дазвол на працу ў Германіі (тады патрабавалася). Выдавалі пачак тахобуков (часопіс запісу хронаметражу працы для кантролю працоўнага часу). Дарэчы, у той даўні час тахобуки патрабавала толькі Германія.
Мы здавалі нешта тыпу 20-хвіліннага экзамену. Ішлі на медыцынскую камісію», — распавёў Мікалай.
Мікалай кажа, што заканадаўства па грузаперавозках у Еўрасаюзе часта змяняецца. Працуюць прафсаюзы, якія патрабуюць сачыць за працоўным часам кіроўцаў.
Напрыклад, у Францыі забаронена начаваць у каралях кіроўцам. У адрозненне ад вадзіцеляў фур. Кіроўца буса павінен здымаць гатэль. Таму што бус не прыстасаваны для начлегу, няма ўмоў для сну.
Таму імкнуцца грузіцца ў Францыі так, каб кіроўца паспеў пакінуць краіну да начлегу. Таму што можна нарвацца на паліцыю і атрымаць сур’ёзны штраф.
Усе гэтыя законы не проста «ад балды». А каб палегчыць умовы працы кіроўцу. І не даць яму перутаміцца»
У выпадку з вышэйапісаным аштрафаваным беларусам, Мікалай лічыць, што віна тут на фірме. Але пачаткоўцам кіроўцам ён рэкамендуе перад працаўладкаваннем ўсё ж цікавіцца ў больш вопытных калег ўмовамі працы. А таксама законамі, якія дзейнічаюць у краіне працаўладкавання.