У Міністэрстве працы і сацабароны распавялі, колькі рабочых і выхадных дзён будзе ў сакавіку 2023 года і ці можна разлічваць на міні-адпачынак.

Так, у беларусаў, якія працуюць стандартную «пяцідзёнку», у сакавіку 2023 года будзе 22 працоўныя дні (адзін з іх перадсвяточны — 7 сакавіка). Дзевяць жа дзён (з улікам 8 сакавіка) — законныя выходныя.

Міжнародны жаночы дзень (8 сакавіка) сёлета выпадае на сераду. Таму ў Беларусі толькі гэты дзень будзе выходным: 6 і 7 сакавіка — звычайныя працоўныя дні.

У Мінпрацы тлумачаць, што разліковая норма працоўнага часу ў сакавіку пры 40-гадзінным працоўным тыдні складзе:

  • для пяцідзённага працоўнага тыдня з выходнымі днямі ў суботу і нядзелю — 175 гадзін;
  • для шасцідзённага працоўнага тыдня з выхадным днём у нядзелю-173 гадзіны.

Варта адзначыць, што вясной мінулага года беларусы маглі дазволіць сабе адразу тры міні-адпачынкі, адзін з якіх быў у сакавіку. Тады, у сувязі з пераносам 7 сакавіка (панядзелак) на суботу 12-га, мы адпачывалі цэлых чатыры дні запар: з 5 па 8 сакавіка.

Вверх