Катанне на чужым матацыкле "Мінск 125" стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы ў Пінскім раёне ў дачыненні да навучэнца каледжа і школьніка.

Уладальнік матацыкла-49 – гадовы жыхар вёскі Ганчары Пінскага раёна — захоўваў транспартны сродак у хляве ў сваёй маці ў вёсцы Клетная. Так здарылася, што жанчыну паклалі ў бальніцу, а адсутнасцю гаспадыні скарысталіся двое прыяцеляў.

18-гадовы навучэнец каледжа і 14-гадовы навучэнец сярэдняй школы выявілі хлеў, дзе захоўваўся матацыкл, і некалькі дзён каталіся на ім па наваколлі.

Калі ўладальнік транспартнага сродку наведаўся ў вёску, то матацыкл быў на месцы, аднак меў механічныя пашкоджанні. Мужчына звярнуўся з заявай у міліцыю аб згоне.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Берасцейскага ўпраўлення Следчага камітэта Раман Зармаеў, асобы згоншчыкаў былі аператыўна ўстаноўленыя. У размове са следчым яны прызналіся ў зробленым.

Справа ўзбуджаная па частцы 2 артыкула 214 Крымінальнага кодэкса Беларусі («угон транспартнага сродку групай асоб»). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.

Вверх