Паколькі памежныя переходы з Польшчай у Гродзенскай вобласці зараз зачыненыя, усе рэйсавыя аўтобусы едуць праз Літву.
Трагедыя адбылася ўначы на 26 лютага на тэрыторыі Друскінінкайскай памежнай заставы. Паводле словаў відавочцаў, мужчына пачаў хрыпець і гук быў дзіўны. Іншыя пасажыры вырашылі праверыць, ц і ўсё ў парадку, і ўбачылі, што беларусу стала блага.
Спачатку мужчыне пачалі рабіць “рэанімацыю” пасажыры маршруткі, як ім рэкамендавалі лекары тэлефоне. Потым прыехалі літоўскія медыкі і доўга яшчэ спрабавалі дапамагчы, але не атрымалася – мужчына памёр.
Паводе інфармацыі памежнай службы Літвы, пасажыру стала дрэнна, калі бус прыбыў у пункт пропуска ў Райгардасе (сумежны пункт у Беларусі — Прывалка). На месцы была і паліцыя: вонкавых пашкоджанняў на целе не выяўлена.
Пасля інцыдэнту мікрааўтобус паехаў далей у Беларусь, а літоўская паліцыя пачала дасудовае расследаванне, каб высветліць усе акалічнасці прычыны смерці.