Падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць кіраўнік КДК Васіль Герасімаў вывучыў працу аднаго з найбуйнейшых у Беларусі вытворцаў драўняна-стружкавых і ламінаваных пліт. Акрамя таго, на гэтым прадпрыемстве з 2017 года арганізавана вытворчасць мэблі.
«Нягледзячы на ўведзеныя ў дачыненні да краіны санкцыі ААТ» Івацэвічдрэў» за 2022 год нарасціла экспарт ДСП у 1,5 разы, мэблі – у 1,8 разы», — гаворыцца ў паведамленні КДК.
Пры гэтым па асобных прадпрыемствах холдынгу Васіль Герасімаў адзначыў недастатковую загрузку вытворчых магутнасцяў, зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці і экспарту прадукцыі, рост складскіх запасаў.
Кіраўнік кантрольнага ведамства таксама звярнуў увагу на неабходнасць пашырэння асартыменту выпускаемай прадукцыі і асваення новых (імпартазамяшчальных) прадуктаў, запатрабаваных на рынку, а таксама дыверсіфікацыі экспарту.