Супрацоўнікі Пінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі іх у доме аднаго з браканьераў. А у цяплiцы яны ўжо разрабілі жывёлу.
Мужчыны цалкам прызналі сваю віну. Казулю яны злавiлi металічнымі петлямі.
Дасталася і фоталавушке. Вяскоўцы заўважылі яе і знялі з дрэва.
Шкода, прычыненая браканьерамі навакольнаму асяроддзю і кошт незаконна здабытай казулі, склаў 4699 рублёў.
У дачыненні да браканьераў, па факце незаконнай здабычы паляўнічай жывёлы, узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Таксама распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь, за крадзеж дзяржаўнай маёмасці.