Традыцыя вячорак шчыльна звязана з перадкалядным (Філіпавым) пастом, які пачынаецца 28 лістапада і заканчваецца 7 студзеня. У гэты час жанчыны і дзяўчыны па вечарах збіраліся разам у адной з вясковых хат, каб папрацаваць і павесяліцца.

Старадаўнюю традыцыю правядзення «Пiлiпaўскiх вячорак» аднавілi ў Пiнскiм раёне. Сама традыцыя звязана з перадкалядным (Філіпавым) пастом, які пачаўся 28 лістапада. Ён будзе доўжыцца да 7 студзеня наступнага года.

Паводле традыцыі жанчыны і дзяўчыны па вечарах збіраліся разам у адной з вясковых хат. У гэты час вяскоўцы звычайна пралі, вышывалі ці займаліся нейкім іншым рукадзеллем. Таксама яны спявалі, танцавалі, жартавалі, гулялі ў гульні і расказвалі гісторыі. Зазіралі на вячоркі і маладыя людзі: для іх гэта была добрая магчымасць дагледзець сабе нявесту.

З часам такая традыцыя баўлення вольнага часу стала рэдкасцю ў сельскай мясцовасці. І вось у Мерчыцкім цэнтры традыцыйнай культуры і побыту вырашылі ўзнавіць звычай, каб захаваць яго. Пра гэта паведаміла загадчыца Мярчыцкага цэнтра “Спадчына Палесся” Ганна Кузюр.

“Мы імкнёмся адрадзіць згубленыя абрады. Мясцовыя жыхаркі падзяліліся, што раней вяскоўцы збіраліся на «Піліпаўскія вячоркі», расказалі, чым займаліся”, — адзначыла Ганна Кузюр у інтэрв’ю БЕЛТА.

Паводле яе словаў, вырашана ўзнавіць звычай і прыцягнуць да гэтай справы дзяцей. Робіцца гэта, каб моладзь убачыла, чым займаліся продкі, шанавалі і захоўвалі традыцыі.

У Мерчыцах рэканструявалі “Піліпаўскія вячоркі” ў адной з залаў цэнтра традыцыйнай культуры і побыту. Жанчыны з фальклорнага калектыву “Палесяначкi” рукадзельнічалі і спявалі, іх мужчыны-калегі паклапаціліся аб музычным суправаджэнні. Адчуць на сабе атмасферу старажытнага звычаю змаглі і школьнікі.

Палешукі адказна ставяцца да захавання народных традыцый. Дарэчы, восенню рэканструявалі элемент вясельнага абраду “Вынас каравая”.

«Мясцовыя жыхары падказваюць, што і як было раней, — кажа Ганна Кузюр. —  Абмяркоўваем разам і аднаўляем старажытныя звычаі, абрады, традыцыі. Шмат усяго цікавага, не хочацца страціць гэту спадчыну”.

Яна таксама дадала, што калі сконыцца пост, абавязкова будуць узноўлены калядныя традыцыі з элементамі тэатралізацыі.

В Пинском районе возрождают старинный праздник

Вверх