Хвалюючая адзнака
Званне “Народнага майстра Беларусі” самая высокая ўзнагарода для творцы, – лічыць мастачка.
Мастачка Вольга Івановіч працуе ў Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў каля сямі гадоў. Дзе займаецца ўзнаўленнем традыцыйнага беларускага роспіса характэрнага для Ганцавіцкага раёна.
Вольга распісвае дываны каляровым акрылам. На палотнах ёсць узоры з вёскі Малькавічы, узятыя з фотаздымка дывана невядомага аўтара. Мастачка таксама даследуе ўзоры з іншых вёсак Ганцаўшчыны.
Любімая праца не прадаецца
Ёсць ў мастачкі і аўтарскія працы. Самая любімая маляванка – гэта дыван з журавамі сярод журавін і лахачоў, якія сімвалізуюць Ганцавіцкі раён. Палатно ўнесена ў спіс мастацкіх каштоўнасцей і не прадаецца.
Мастачка і рада, што праца захоўваецца ў доме рамёстваў і служыць экспазіцыяй для выяздных выстаў. Наведвальнікі дома рамёстваў захапляюцца працамі мастачкі і спрабуюць ў творчасці свае сілы на майстар-класах якія праводзіць Вольга Паўлаўна.
Майстар праводзіць заняткі маляваннем з дзецьмі, а таксама актыўна ўдзельнічае ў фестывалях і святах народнай творчасці.
Майстэрня для творчых дзетак
Для ганцавіцкіх ахвотнікаў творчасці мастачка праводзіць заняткі ў студыі “Рукатвор”. Да майстра наведваюцца дзеці школьнага ўзросту.
Пад час заняткаў вучні рыхтуюць эскізы малюнкаў, пераводзяць на тканіну і толькі потым распісваюць фарбамі. У выніку атрымоўваюцца аўтарскія маляванкі на тканіне, прыгодныя для аздаблення інтэр’еру ці сувеніраў.
Папулярныя сувеніры
Сярод папулярных вырабаў – гэта торбы-шоперы з маляванкамі, якія добра раскупляюць на выяздных фестывалях і ярмарках. За час працы мастачка аздобіла аўтэнтычным малюнкам сотні тканевых шопераў.
Дзякуючы прыхільнікам беларускіх сувеніраў распісныя торбачкі раз’ехаліся па розных краінах свету. Папулярнасць маляванак толькі паддае ахвоты майстру для пошуку новых узораў.
У майстрыхі яшчэ шмат планаў і творчых задумак. У чарзе праца па аднаўленні дывана з вёскі Хатынічы з беларускімі кветкамі, а таксама даследаванне маляванак з другіх вёсак Ганцавіцкага раёна.
Толькі б пасцець ўсё намаляваць усё, што задумана, – хвалюецца мастачка.
Мастацтвам займалася з дзяцінства
Народныя ўзоры запалі ў душу мастачкі з дзяцінства а маляванне стала для Вольгі прафесіяй. Вольга вырасла ў вёсцы Люсіна Ганцавіцкага раёна. Пасля школы адвучылася на мастака ў Кобрынскім дзяржаўным мастацкім прафесійна-тэхнічным коледжы.
Пры паступленні дзяўчына паспяхова здала экзамены па жывапісу, малюнку і кампазіцыі. Вытрымала конкурсны адбор – чатыры чалавекі на месца і атрымала прафесію мастака.
Пасля вучобы працавала ў камунгасе мастаком-афарміцелем, а потым у ДРСЭУ-100. Там праца была больш тэхнічнай, бо прыходзілася маляваць схемы і дарожныя знакі.
З прыходам ў Дом рамёстваў Вольга Івановіч акунулася ў творчасць і атрымлівае радасць ад сваёй працы. Мастачка займаецца роспісам па тканіне, па шклу і па дрэву.
Кландайк ганцавіцкіх майстроў
Ганцаўшчына вельмі багата на творчых людзей. Вольга Івановіч стала восьмым па ліку майстрам у Ганцавіцкім раёне, які атрымаў ганаровае званне «Народны майстар Беларусі». Рашэнне аб прысваенні статусу народнага майстра было прынята 13 снежня 2023 года на пасяджэнні экспертнай камісіі па народных мастацкіх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Год таму ганаровае званне “Народны майстар Рэспублікі Беларусь” было прысвоена адразу тром майстрам народнай творчасці.
Высокую адзнаку атрымалі яркія і арыгінальныя саматканыя работы Алены Цялушка, вышытыя рэчы Марыі Муха і саламяныя вырабы Валянціны Занька.
Статус народнага майстра маюць яшчэ чатыры ўмельцы: ганчар Віталій Шапялевіч, вышывальшчыца Ульяна Віннік, ткачыха Ніна Казак.
Першаадкрывальнікам плеяды народных майстроў Ганцавіцкага раёна была вышывальшчыца Феанія Крысюк.
Чытайце таксама:
«Столицу моды Милан покорила дизайнер из Брестской области».