У Сняжаны больш за 30 гектараў зямлі, вырошчваюць на продаж гародніну. Сняжана падзялілася ў сваім ЦікТоку праблемай:
“Для нашай фермерскай гаспадаркі праблема з аленямі сёлета стаціь вельмі востра. Яны знішчаюць усё. Для вашага разумення – вось гэта бульбяное поле. Яно не капанае, яго проста знішчылі алені. Пазаставаліся толькі вось такія невялікія кавалкі бульбы. Тое, што не з’елі, яны проста капытамі знішчылі да канца.
Па мінімальных нашых падліках, сёлета алені знішчылі ў нас пркладна 40 тон бульбы. Апошняга поля бульбянога, якое мы павінны былі дакапаць, яго проста няма”, — расказала фермер.
Сняжана казала, што спрабавала супраць аленяў шмат розных сродкаў. Электрапастух, казалі іншыя фермеры, не дапамагае. Сняжана ставіла ліхтарыкі, страляла петарды, уключала выццё ваўкоў… Самі дзяжурылі на полі – але адных выганяеш, прыходзяць іншыя.
Нават ліла хлорку на сцежкі, якімі алені выходзяць з лесу на поле. Гэта крышку дапамагала, разварочвала іх са сцежкі, але не дапамагло.
“Шчыра кажучы, няма ніякай моцы з гэтым змагацца. Што мы толькі не рабілі ў гэтым сезоне. Таму для сябе мы вырашылі, што адзінае выйсце з нашай сітуацыі, калі поле знаходзіцца блізка каля лесу – гэта толькі ставіць нейкую агароджу. Па меры сваіх магчымасцей, канешне, мы будзем гарадзіцца”, – кажа фермер.
Чытайце яшчэ:
