У 2024 годзе ў Івацэвічах пройдзе Дзень беларускага пісьменства. З’едуцца дзеячы культуры з усёй краіны. Апроч добраўпарадкавання горада да такіх святаў ставяць помнікі беларускім паэтам ці пісьменнікам, усталёўваюць шыльды на беларускай мове. У Івацэвічах даволі шмат вуліц у гонар беларускіх дзеячоў. А што ведаюць пра іх мясцовыя жыхары?



















