размове маладых людзей, Польшча гучала найбольш часта. Не дзіўна – гэта найбліжэйшая краіна Еўразвязу, з зразумелай культурай і рэальнай магчымасцю атрымаць адукацыю, якая прызнаецца ў ЕС і іншых краінах свету.
Для студэнтаў і школьнікаў менавіта гэта выглядае як унікальны шанец кардынальна змяніць жыццё. Але ёсць праблема, з якой сутыкнулася і наша гераіня – яна многіх вяртае з мараў, хоць да мэты трэба зрабіць першы важны крок.
Гісторыя, якая пачалася з выпадковасці
Ірына з невялікага райцэнтра Брэсцкай вобласці ўпершыню трапіла ў Польшчу ў 8-м класе. Гэта была звычайная турыстычная паездка. А праз год ёй пашчасціла паехаць на летнік у Польшчу на 10 дзё, дзе былі школьнікі з Беларусі, Польшчы, Украіны і Грузіі.
Менавіта там дзяўчына пачула, як яе равеснікі абмяркоўваюць, што хочуць вучыцца ў Польшчы, каб атрымаць прафесію і звязаць будучыню з Еўропай. Бо гісторыі іх знаёмых, якія пасля вучобы добра зараблялі і падарожнічалі па розных краінах, былі ў яркіх і прыгожых фарбах.
Гэта кранула Ірыну і стала марай – паступіць у Польшчу на факультэт маркетынгу і кіраванне бізнесам. Да выпускного заставаўся год, а дзяўчына разумела – без польскай мовы яе мэта немагчыма.

У пошуках настаўніка польскай
Спачатку Ірына з бацькамі шукалі рэпетытара ў сваім горадзе. І знайшлі жанчыну, якая гаварыла на польскай мове, хадзіла да касёлу. Але праз некалькі тыдняў стала відавочна – час бяжыць, а вынікаў амаль няма.
Тады знаёмы хлопец, які таксама вучыўся ў Беластоку, параіў запісацца ў анлайн-школу. І праз тыдзень Ірына пачала займацца сістэмна анлайн.
Прайшоў амаль год. Без цудаў, але з вынікам. Спачатку было складана, прызналася дзяўчына. Але мэта – паступіць ва ўніверсітэт, прыдавала настойлівасці.
Пад час навучання, калі Ірына разам з бацькамі ездзілі ў Польшчу, яна ўжо добра размаўляла на польскай мове ў паўсядзённых сітуацыях. Бацькі ганарыліся і падбадзёрвалі дачку.
Адразу паступасць у выбраны вуз Ірына таксама не адважылася. І перад паступленнем бацькі падтрымалі і адправілі ў Польшчу, дзе дачка 9 месяцаў вучылася на падрыхтоўчых курсах. Пасля паступіла ва ўніверсітэт у Вроцлаў на абраную спецыяльнасць.
Па словах дзяўчыны анлай-курсы польскай мовы сталі першым і галоўным крокам.

Чаму ўсё больш маладых выбіраюць Польшчу?
Амаль усе, хто думае пра вучобу або працу ў Польшчы, у нейкі момант задаюць сабе пытанне: «Як жа быць? Я ж не ведаю мовы».
І гэта не фармальнасць. Польская мова патрэбна, бо дае:
– доступ да адукацыі;
– больш шырокі выбар працы;
– вышэйшыя заробкі;
– магчымасць легалізацыі;
– камфортнае жыццё ў краіне.
Без мовы шлях становіцца складаным. З мовай – зразумелым і рэальным. Але многія спыняюцца на марах… Маўляў, раней усё было прасцей: можна было пайсці ў афлайн-школу або на курсы. Сёння ж у Беларусі такіх магчымасцяў значна менш.
Дый што тут, скажам праўду, некаторым ў асяроддзі не падабаецца, што хочуць вучыцца ці працаваць ў краінах Еўразвязу.
Як жартуе Ірына, ім хочацца, каб моладзь зацягнула паясы і працавала з матыгай ці кувадлай. А ты, хто памятае пасляваенные гады галыдзьбы, дый яшчэ прыгаворвалі з дакорам: “Лебяды вы не елі, за мяшок збожжа за год не працавалі!”
Канешне, такая “матывацыя” толькі больш падштурхоўвае да еўрапейскага выбару і свабоды. Але для тых, хто вырашыў навастрыць лыжы ў Еўропу, узнікае лагічнае пытанне – з чаго пачаць?
Польская мова – гэта першы крок
Для школьнікаў і студэнтаў гэта не толькі пра адукацыю, але і пра жыццё, выбар прафесіі і месца працы. У Беларусі пасля ўніверсітэта часта ёсць абавязковая адпрацоўка – ад 2 да 5 гадоў не па ўласным выбары, а туды, куды накіруюць.
Ці падабаецца гэта маладым спецыялістам ды яшчэ і за невялікі заробак? Можаце спытаць самі ў знаёмых і пачуеце шмат цікавага…
У Польшчы гэтага няма. Студэнт сам выбірае, дзе працаваць, можа мяняць працу і развівацца, так, я к сам пажадае.
Акрамя таго, у Польшчы дзейнічае падатковая льгота для маладых людзей да 26 гадоў — яны не плацяць падаходны падатак з заробку (ulga dla młodych). Гэта значыць, што на рукі атрымліваюць больш.
Мінімальны заробак у Польшчы склаў у студзені 2026 года 4806 злотых ($1200) брута – да выплаты падаткаў. На рукі звычайны работнік атрымлівае прыкладна 900–925 долараў на рукі, а чалавек да 26 гадоў, дзякуючы падатковай льгоце, – каля 950–990 долараў.
Не толькі вучоба, але і старт жыцця
Тыя, хто , седзячы дома, вывучаюць польскую мову, павінны ведаць, што вучоба ў Польшчы, гэта значыць – не «потым пачну жыць», а магчымасць пачаць адразу. Многія студэнты працуюць ужо падчас вучобы і атрымліваюць грошы і першы досвед.
Калі глядзець практычна, галоўнае пытанне для большасці – не «ці трэба вучыць мову», а дзе пачаць і як не страціць час.
Анлайн-навучанне для беларусаў – гэта паўнавартасны фармат. І адна з такіх школ у Польшчы, дзе польскую мову вывучаюць шмат беларусаў – моўная школа Polski Na Tak. (тут актыўная спасылка
Навучанне праводзіцца ўзроўняў ад A1 да С1:
– магчымасць вучыцца з любой кропкі свету;
– заняткі праз Teams і Zoom;
– жывое зносіны з выкладчыкамі;
– афіцыйны сертыфікат.
І што асабліва важна – выкладчыкі моўнай школы Polski Na Tak не толькі рыхтуюць да экзамена TELC – некаторыя з іх прымаюць гэты экзамен. Сертыфікат дзяржаўнага ўзору, які і адкрывае дарогу і да адукаці, і да працы.

Для тых, хто ў Беларусі – магчымасць пачаць без чакання
Для жыхароў Беларусі гэта асабліва актуальна, бо дазваляе пачаць без пошуку афлайн-курсаў і лішніх бюракратычных перашкод. Усё, што трэба – жаданне, інтэрнэт і камп’ютар.
Чакаць пераезду, каб пачаць вучыць мову – гэта страта часу. У Беларусі:
– абмежаваны доступ да якасных курсаў;
– не заўсёды ёсць патрэбныя ўзроўні;
– няма сістэмнай падрыхтоўкі да экзаменаў.
Анлайн вырашае гэта проста:
– пачынаеш з нуля ўжо сёння;
– рыхтуешся да вучобы або працы загадзя;
– прыязджаеш у Польшчу не “з нуля”, а з базай.
І гэта крытычна: першыя месяцы ў новай краіне вырашаюць вельмі многае.
Для тых, хто ўжо ў Польшчы – эканомія часу і спакой
Рэальнасць такая: праца, дарога, быт, і на “пахадзіць на курсы” проста не застаецца рэсурсу.
Анлайн дае:
– гнуткі графік;
– магчымасць вучыцца пасля працы;
– доступ з любога горада (калі вы пераехалі ў Польшчу).
А галоўнае – вы не выпадаеце з працэсу.
Просты спосаб пачаць анлайн-навучанне, якое дапамагае перайсці ад думкі не «калі-небудзь», а пачынаем сёння! Падрабязней пра праграмы і фармат навучання можна даведацца на сайце школа Polski Na Tak.

Комментарии закрыты.