Продкі Уэйна паходзяць з нашай зямлі – з сённяшняга Драгічынскага раёну. Давайце глянем на яго гісторыю з дзень юбілея.
Грэцкі стаў Грэтцкі
Дзед вядомага хакеіста Тэрэнцій Лаўрэнцьевіч Грэцкі нарадзіўся 10 красавіка 1892 года (па старым стылі) у вёсцы Огдэмэр Драгічынскага раёна. Запіс пра гэта знайшлі ў метрычнай кнізе Гутоўскай царквы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні за 1892 год. У пачатку XX стагоддзя Тэрэнцій разам з жонкай Ганнай і сынам Зіновiем пераехаў у Канаду праз Чыкага.
Там ён набыў зямлю і заняўся звыклай сялянскай працай. Але яго імя для новага заморскага асяроддзя аказалася цяжкім для вымаўлення, таму неўзабаве ён змяніў яго на тыпова амерыканскае — Тоні. Прозвішча таксама пасля падвойнага перакладу загучала крыху па-амерыканску — Грэтцкі.
Неўзабаве Тоні развёўся з Ганнай, якая вярнулася дадому, а Грэтцкі пазнаёміўся з украінкай Марыяй з Цярнопальскай вобласці. У іх нарадзіўся сын Уолтар, які і стаў бацькам будучай легенды NHL.
Уолтар пазней успамінаў, што бацькі дома размаўлялі па-ўкраінску, і гэтая мова стала для яго першай. Мяркуецца, што гэта мог быць палескі дыялект, на якім і сёння гавораць жыхары поўдня Брэсцкай вобласці, у тым ліку і Драгічынскага раёна, адкуль родам Грэцкія.

Мы беларусы
Кожны раз, калі Уолтара пыталіся, ці рускія яны, ён адказваў: «Не, беларусы». Пра гэта ён нават згадаў у сваёй кнізе On Family, Hockey and Healing: «White Russians», што ў перакладзе азначае «Белыя рускія», г.зн. беларусы.
З дзяцінства Уолтар захапіўся хакеем і нават займаўся ў секцыі. Але прысвяціць жыццё гэтаму віду спорту перашкодзілі яго невялікія габарыты. У 1960 годзе ён ажаніўся, а 26 студзеня 1961 года ў маладой сям’і нарадзіўся Уэйн.
Як мы разумеем, хакей у ягоным жыцці быў наканаваны з нараджэння. Уолтар паставіў сына на канькі ў тры гады і нават заліў каток у сябе ў двары. Дзед таксама заахвочваў заняткі спортам. Усё гэта ў выніку і прывяло да выбітнай кар’еры Уэйна.
Ён выступаў за такія вядомыя каманды, як «Эдмонтон», «Лос-Анджелес Кингз», «Сент-Луис» і «Рейнджерс» у NHL. Уэйн Грэтцкі гуляў у NHL з 1978 па 1999 гг. і за гэты час усталяваў 61 рэкорд хакейнай лігі.
Хакейны рэкардсмен
Яго найвялікшым дасягненнем стала найбольшая колькасць закінутых шайбаў — 894 у 1487 гульнях. Толькі нядаўна хакеіст Авечкін здолеў паўтарыць гэты поспех Грэтцкі.
У 2010 годзе Уэйн Грэтцкі пабываў у Мінску ў якасці ганаровага госця, наведаўшы матч зорак КХЛ. Яму арганізавалі сустрэчу з унучкай Тэрэнція — Галінай Салдатэнкавай, жыхаркай г. Свіслач. Тады Грэтцкі ўспомніў:
«Дзед Тэрэнцій размаўляў па-беларуску. А бабуля — па-польску. Паміж сабой яны размаўлялі па-ўкраінску. Ва ўсіх іх дзяцей украінская была першай мовай. У 1972 годзе, калі сустракаліся зборныя СССР і Канады, мая мама давала інтэрв’ю тэлеканалу і раптам перайшла на сумесь рускай з украінскай. Усіх здзівіла! Дарэчы, бацькі жылі ў вёсцы на ферме, а іх сусед таксама быў з Беларусі».
Чытайце таксама:
Адкрыў таямніцы самай страшнай і невядомай вайны: Генадзь Сагановіч



Комментарии закрыты.