А назва… гэта адразу дае зразумець – не для ўсіх! «Сталічнае эліт» выглядае як мірны пламбір, а ўнутры – этылавы спірт і араматызатар «Гарэлка». Нібы дэсерт для дарослых, які пераапрануўся ў дзіцячы ласунак.
Аматар марожанага, блогер Жэня Буракевіч, з’еў дзве пачкі гэтага шэдэўру і атрымаў на алкатэстары 0,7 праміле. Сітуацыя з серыі: «няма чаго на мяне так глядзець, я проста марожанае еў».
Народ адразу панёсся пытацца ў вытворцы:
- А дзецям можна?
- А вадзіцелям?
- А калі з’есці тры, ці пачне душа весяліцца і патрабаваць баян?
Рэзананс не заставіў сябе чакаць. Мінскі хладакамбінат №2 хутка адрэагаваў. Начальніца маркетынгу Дар’я Смарцова заявіла, што блогеры ўсё перабольшваюць, а паказчыкі бытавога алкатэстара – гэта толькі пары спірту, якія знікаюць праз пару хвілін.
Паводле яе слоў, прадукцыя прайшла ўсе экспертызы і зацверджана Міністэрствам аховы здароўя.
І нават цукеркі «Сталічныя», дзе таксама ёсць спірт, нібыта “не нясуць шкоды дзіцячаму арганізму”. Што ж, дзякуй, супакоілі. А калі Міністэрства аховы здароўя благаславіла, то тут увогуле можна быць спакойным. А тое, што 0,7 праміле – гэта проста пары спірту ў роце. Не ешце яго у дарозе за рулём, а калі пачаставаліся, то пачакайце некалькі хвілін і пасядзіце з адчыненым ротам – пары алкаголю хутка знікнуць. На алкатэстары будзе па нулям. Праверце і падзяліцеся.



Комментарии закрыты.