Але, судзячы па скрыншотах, заяўка пачала «падарожнічаць» па арганізацыях. Спачатку яе перадалі ў «Зеленстрой Центрального района», пасля — у КУП «Минскзеленстрой», затым у адміністрацыю Цэнтральнага раёна, а потым нават у «Ремавтодор Центрального района».

Пры гэтым у каментарыях служб паўтараўся адзін і той жа адказ: «Не находится на обслуживании предприятия». На скрыншотах бачна, што 19 мая заяўка ўсё яшчэ мела статус «В работе».
У каментарах карыстальнікі іранізуюць, што гэта «агульная гісторыя ў камунальшчыкаў»: працы на 20 хвілін, але арганізацыі могуць тыдзень перасылаць заяўку адна адной. Іншыя жартуюць, што вінаватых птушак ужо нібыта «адправілі на перавыхаванне».

«Вось цікава, калі б на Леніна нас*алі, яны б хутка гэта выправілі?» — напісала мінчанка.
Фота: vijalietaa / Threads.

Комментарии закрыты.