Дзіцяці ў другім класе задалі вывучыць на памяць верш Уладзіміра Карызны “Самая лепшая”. Гэты верш пра маці. Таму, здавалася б, ёй было б прыемна, каб дзіця ведала яго. Але штосьці пайшло не так, маці сама не змагла адолець гэты верш. Размова ідзе вось пра гэты ўрывак:
Весняй зараначкай свеціць,
Лашчыць,
Як звон ручая,
Самая, самая лепшая ў свеце
Мама мая.
Але вось, што кажа маці:
“Скажите мне, что это такое. Второй класс. Задали учить стих. Вот это что за слова такие, простите меня… (далей чытае верш з памылкамі ў націску). Я лично только последние две строчки понимаю. У меня ребёнок умоляет не вести его завтра в школу, потому что он не может это выучить. Это же трэш какой-то. Я, конечно, всё понимаю, но, можно ж как-то стихи поскладнее писать?», — расказала маці на сваім рэзанансным відэа.
Яна навт не заўважыла, што на гэтай жа старонцы ёсць падказка. Напісана, як правільна ставіць націск у гэтых словах. А таксама, як яны перакладаюцца на рускую мову. Вось гэтая старонка.

Сорамна?
Пад відэа маці больш за 2,5 тысяч каментароў. Многія людзі ў шоку ад такіх ведаў жанчыны.
“Чытаеце вы, а сорамна мне”, — кажа Сняжана.
Іншыя каментатары сталі цікавіцца ў жанчыны, як яна вучылася ў школе.
“Калі такое не могуць вывучыць, то тады не ведаю, што ім друкаваць. А тут яшчэ і мама не можа правільна прачытаць”, — лічыць іншы мужчына.
Шмат хто распавёў, што дзеці вучылі гэты верш, і прынеслі добрыя адзнакі. А некаторыя параілі жанчыне самой пайсці з дзіцём у другі клас. Выказваліся людзі і з ушчуваннем, што родную мову трэба паважаць і любіць. Нагадвалі і знакамітае выказванне Францішка Багушэвіча «Не пакідайце ж нашай мовы беларускай, каб не умёрлі!».
Збольшага людзі выказаліся ў абарону беларускай мовы, хаця былі і такія, хто пагаджаліся з жанчынай, што гэты верш цяжка прачытаць.
“Автор не слушайте негативные комментарии. Соглашусь с вами полностью! Странные стихи, неизвестные поэты, сложно, 2 класс. У нас в классе все дети плакали пока учили. Да, бел яз наш язык, но есть хорошие, певучие стихи, кто составляет эти учебники? Как это донести до Минобр?” – выступіла ў каментарах Вераніка, якая не здолела пагугліць пра “невядомага” паэта Уладзіміра Карызну, які атрымаў званне Народнага.
Так, ці інакш, сітуацыя паказвае, што справа з беларускай мовай у Беларусі не найлепшая. Некаторыя каментатары нават прапануюць больш гадзін даць на вывучэнне беларускай мовы ў школах. А вы што думаеце?
Чытайце яшчэ:
Незвычайны лёс беларуса, які пераклаў Біблію: Васіль Сёмуха



Комментарии закрыты.