Паводле сюжэту, дзеянне адбываецца ў 1943 годзе. Савецкі салдат Іван уцякае з канцлагера ў італьянскіх Альпах. На сваім шляху ён сустракае італьянскую дзяўчыну Джулію, якая таксама спрабуе выратавацца. Разам яны ідуць праз горы, хаваючыся ад пагоні, і ў гэтых умовах паміж імі ўзнікае асаблівая чалавечая блізкасць.
Праект рэалізуюць як міжнародны: над стужкай працуюць сербскія і расійскія кінематаграфісты. Удзел беларускіх творцаў у вытворчасці новай версіі пакуль афіцыйна не абвяшчаўся. Галоўную ролю ў новым фільме выконвае Іван Янкоўскі. Таксама ў акцёрскім складзе заяўлены сербскі актор Мілаш Біковіч. Рэжысёрам карціны стаў Андрэй Багатыроў.

Гэта ўжо не першая экранізацыя «Альпійскай балады». Першы фільм паводле аповесці Быкава быў зняты ў 1965 годзе на студыі «Беларусьфільм» — рэжысёрам стаў Барыс Сцяпанаў.
Аповесць «Альпійская балада» лічыцца адным з найбольш вядомых твораў Васіля Быкава і перакладзена на дзясяткі моў. Новая экранізацыя павінна выйсці на экраны вясной 2027 года.
Глядзіце яшчэ:
Легендарны постапакаліпсіс “Кніга Ілая” на беларускай мове прэзентавалі ў Пінску



Комментарии закрыты.