25 кастрычніка 2025, у другі дзень урачыстасці да 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі праходзілі ў пінскай катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Праграма дня распачалася за гадзіну перад поўднем з унясення рэліквій святога Андрэя Баболі, галоўнага заступніка дыяцэзіі. Кульмінацыяй стала святая Імша, якую ўзначаліў спецыяльны пасланнік Папы Льва XIV кардынал Клаўдыё Гуджэроці, Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў.




















