Помнік Максіму Багдановічу ў сталіцы Беларусі стаяў абгажаны птушкамі. Справа звычайная, але беларусаў здівіла доўгая рэакцыя камунальнікаў на просьбу прывесці помнік у належны выгляд. Напрыклад, жанчына звярнулася ў 115 яшчэ 14 мая 2026, а яе скаргу перасылалі па службах і нне маглі вызначыцца, хто павінен памыць помнік.

Заяўка падарожнічала па арганізацыях, якія перасылалі яе адзін адному. Розныя службы паўтаралі «Не находится на обслуживании предприятия». А ў выніку, да 19 мая помнік так і не адмылі.

Розгалас аб гэтым разыйшоўся ў інтэрнэце, пісалі аб праблеме і на нашым сайце. Бо людзі абураліся – што гэта такое, такая непавага да класіка беларускай літаратуры. А некаторыя нават параўновалі сітуацыю з помнікам Леніну. Маўляў, калі Леніна абгадзяць птушкі, то яго таксама не мыюць?

Пасля розгаласу 22 мая, ужо на наступны дзень, у суботу, Багдановіч “схадзіў у лазню”. Відаць, знайшлася, нарэшце, арганізацыя, якая адказвае за помнік. І мінакі знялі, як камунальнікі нават з аўтавышкай мылі і шаравалі помнік легендарнаму паэту.

Мыюць помнік
Мыюць помнік

“Прычым тут усё сур’ёзна, з вышкай, са шлангамі, з машынай з вадой. Калі шчыра, я і не ведаў, што ў нас ёсць людзі, якія адказваюць за тое, каб мыць нашыя помнікі”, — у захапленні распавядаў чалавек, які быў сведкам таго, як мылі помнік.

Насамрэч, ёсць такія службы. Адзінае, што часам да іх дагрукацца даводзіцца доўга. І праз розгалас у інтэрнэце.

Комментарии закрыты.

Вверх